Спадар: "Стабілізавалася эканамічная сытуацыя, што адназначна плюс для грамадзян і для разьвіцьця бізнэсу. Курс грыўны стабілізаваўся ў адносінах да іншых валют, таму, на мой погляд, гэта дастаткова добры паказчык. Акрамя гэтага, палепшыліся стасункі з Расеяй. Што да стасункаў зь Беларусьсю, то адназначна ў горшы бок не зьмяніліся, а ці палепшацца — час пакажа".
Спадар: "З моманту абраньня Януковіча — не даводзілася трапіць ва Ўкраіну, каб асабіста паглядзець на сытуацыю. Але ўкраінцы, якія прыяжджаюць у Берасьце, кажуць, што сытуацыя палепшылася".
Спадар: "Неяк асабліва за гэтым не сачу, яны там паміж сабою змагаюцца за ўладу, дзеляць яе".
Карэспандэнт: "Для простых людзей нічога не зьмянілася?"
Спадар: "Пакуль мала што зьмянілася. Можа, з часам нешта памяняецца. Але пакуль я ня бачу зьменаў. Цяпер Януковіч больш падтрымліваецца Расеяй. Але зьвязана гэта з нафтай, газам. А Юшчанка быў больш эўрапейцам".
Спадар: "Не, увагу я зьвяртаю на падзеі ва Ўкраіне, бо сам родам адтуль, але сказаць, што нешта зьмянілася — не магу".
Спадар: "Ня быў даўно на Ўкраіне. А ў размовах з роднымі не чапаем палітычныя тэмы. Каб казаць пра зьмены, трэба паехаць туды, паглядзець".
Спадарыня: "Не, ня ведаю, ці можна казаць пра зьмены".
Спадар: "Па-мойму, адносіны паміж Беларусьсю і Ўкраінай за гэты час не зьмяніліся".
Карэспандэнт: "А ці зьмянілася жыцьцё простых грамадзян?"
Спадар: "Чэсна кажучы, не цікавіўся, але думаю, што пагоршылася".
Спадар: "Канешне, зьмянілася, хай і не радыкальна, але істотна".
Карэспандэнт: "Для простых грамадзян Украіны гэта пазытыўныя зьмены ці нэгатыўныя?"
Спадар: "Адназначна ў бок паляпшэньня".
Карэспандэнт: "Што да стасункаў Беларусі і Ўкраіны — ці памяняліся яны?"
Спадар: "Адносіны і да гэтага былі нармальныя. А цяпер я бачу, што палітыкі нарэшце ўзяліся за голаў і надалей будзе паляпшэньне".