Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскі прэзыдэнт не прызнае незалежнымі Абхазію і Паўднёвую Асэтыю


Украінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч заявіў, што ён супраць прызнаньня незалежнымі дзяржавамі грузінскіх мяцежных рэгіёнаў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, як гэта зрабіла Расея. У выступе на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве Янукові сказаў: "Я ніколі не прызнаваў Абхазію, Паўднёвую Асэтыю ці Косава незалежнымі дзяржавамі. Гэта парушэньне міжнародных нормаў і законаў".

Заява прагучала на наступны дзень пасьля таго, як украінскі парлямэнт адобрыў у першым чытаньні законапраект, які пацьвярджае, што Ўкраіна ня будзе далучацца ні да якіх блёкаў.
XS
SM
MD
LG