Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Залева ў Менску


Залева ў Менску. 24 ліпеня 2009 г.

Залева ў Менску. 24 ліпеня 2009 г.

Напярэдадні сыноптыкі прагназавалі ў пятніцу, 4 чэрвеня, моцныя залевы і навальніцу. Белгідраметэацэнтар перадаваў па Менску штармавое папярэджаньне. Сыноптыкі адзначаюць, што цыклён, хоць і аслабелы, прыйшоў у Беларусь з захаду, з боку Польшчы, якая ўжо тыдзень церпяць стыхійнае бедзтва.


Кароткачасовы, хоць і моцны, лівень ў сталіцы 4 чэрвеня прывёў да затапленьня ўчастка на скрыжаваньні вуліцы Ігнаценка і праспэкту Пераможцаў. На месцы патопу працавалі супрацоўнікі ДАІ, якія рэгулявалі рух на небясьпечным участку дарогі, а таксама супрацоўнікі гарадзкіх камунальных службаў і спэцыяльная тэхніка.

Карэспандэнт БелаПАН, апынуўшыся ў цэнтры затапленьня, убачыў сышоўшыя з маршруту аўтобусы, пагружаныя ў ваду легкавыя аўтамабілі. Пешаходы перасякалі затоплены ўчастак без абутку, закасаўшы штаны і падабраўшы спадніцы. Самыя дасьціпныя зь іх выконвалі песьні, тэксты якіх зьвязаныя з воднай стыхіяй.



Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтру, 5 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасьць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы па Гомельскай, Магілёўскай абласьцях кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпэратура паветра ўначы плюс 5-10 °С, па паўднёвым усходзе да 13 °С, удзень 16-22 °С.
XS
SM
MD
LG