Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На пасаду нямецкага прэзыдэнта ёсьць два кандыдаты


У Нямеччыне апазыцыйныя партыі прадставілі свайго кандыдата на вызваленую пасаду прэзыдэнта краіны, якую нечакана пакінуў Хорст Келер. Гэта -- Ёахім Гаўк, які дзесяць гадоў – да 2000 году – кіраваў ведамствам у вывучэньні архіваў былой сакрэтнай паліцыі камуністычнага рэжыму Ўсходняй Нямеччыны.

На спэцыяльным паседжаньні парлямэнцкай асамблеі 30 чэрвеня, прысьвечанай выбарам кіраўніка дзяржавы, Гаўку будзе супрацьстаяць кандыдат ад ураду Крыстыян Вульф. Назіральнікі лічаць, што Вульф мае больш шанцаў, бо ўрадавыя сілы маюць перавагу ў парлямэнце.
XS
SM
MD
LG