Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі фармуецца правацэнтрысцкі ўрад


Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс прапанаваў Пятру Нэчасу паспрабаваць сфармаваць новы кааліцыйны ўрад. Паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў, што адбыліся на мінулым тыдні, Грамадзянская дэмакратычная партыя Пятра Нечаса разам з дзьвюма новымі партыямі – кансэрватыўнай "TOP 09" і цэнтрысцкай "Грамадзкія справы" могуць скласьці бальшыню ў парлямэнце: 118 месцаў з 200.

У сераду партыі падпісалі пагадненьне аб фармаваньні правацэнтрысцкай урадавай кааліцыі. Яны дамовіліся працаваць у накірунку зьмяншэньня дзяржаўнай запазычанасьці, правядзеньня фундамэнтальных рэформаў і барацьбы з карупцыяй.
XS
SM
MD
LG