Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельшчына: вецер сарваў дахоўку і паваліў дрэвы


На Гомельшчыне з прычыны навальніц і шквалістага ветру, якія пранесьліся 3 чэрвеня ў другой палове дня, без электрасьвятла засталіся каля 30 паселішчаў у 5 адміністрацыйных раёнах.

У Мазырскім раёне ад паваленых ветрам дрэваў пашкоджаны ня толькі лініі электраперадач, але й 6 аўтамашын. У горадзе на будынку аддзяленьня ААТ “Белпрамбудбанк” на плошчы 75 квадратных мэтраў зьнесла дахоўку.

Моцна пацярпела адна з гаспадарак у Лельчыцкім раёне -- на жывёлагадоўчай фэрме сарваны дах, разбураны дамкі для ўтрыманьня маладняку, абрынута бэтонная агароджа.

У сельгаспрадпрыемстве “Нісімкавічы” Чачэрскага раёну часткова абрынута мэталічная канструкцыя збожжасушыльнага комплексу. Дзьве тутэйшыя вёскі працяглы час заставаліся без электрасьвятла.

Пра гэта паведамляе абласная ўправа Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.
XS
SM
MD
LG