Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэрвень з Быкавым: “Чалавецтву патрэбны пастаянна дзеючы суд справядлівасьці...”


У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў у Празе на просьбу Радыё Свабода начытаў кнігу ўспамінаў “Доўгая дарога дадому”, якая неаднаразова гучала на хвалях Свабоды. Сёлета мы падрыхтавалі падарунак нашым слухачам – выдалі дыск з аўдыёзапісамі аўтарскага чытаньня. На ім таксама зьмешчаныя поўныя тэксты мэмуарнай прозы Быкава, а таксама ўсе кнігі, якія выйшлі ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. 21-ае стагодзьдзе”, і ў тым ліку – кніга “Быкаў на Свабодзе”.


Васіль Быкаў: Як ні парадаксальна, фашызм для нямецкага народу – ужо гісторыя. Немцы ўсё зразумелі правільна і даўно і прылюдна пакаяліся ў злачынствах ранейшых пакаленьняў. Але мы ня чулі пакаяньня зь іншага боку за ня меншыя злачынствы, учыненыя супраць эўрапейскіх народаў, у тым ліку і беларускага. У першыя гады пасьля вайны можна было пачуць меркаваньне аб тым, каб Нюрнбэрскаму трыбуналу надаць статус пастаянна дзеючага. Патрэба ў тым была відавочная, і, мабыць, відавочнай застнаецца доўга. Злачынствы супраць народаў і чалавецтва доўжацца з таго ці іншага боку, а бараніць бязьвінныя ахвяры чалавецтва ня надта сьпяшаецца. Чалавецтву дужа патрэбны пастаянна дзеючы суд справядлівасьці, правобразам якога зьяўляецца даўні міжнародны трыбунал у нямецкім горадзе Нюрнбэргу”.



Калі вы хочаце атрымаць дыск – пішыце на адрас Свабоды: Менск, 220005, паштовая скрынка 111.

Увесь чэрвень месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць цытата Васіля Быкава.

***

Гл. таксама:

Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF)

Чытаем Быкава

Наш Васіль Быкаў. На пытаньні пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка адказваюць Ірына Міхайлаўна Быкава, ягоныя сябры, блізкія яму асобы.
XS
SM
MD
LG