Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дагестане забілі кіраўніка адміністрацыі


У Дагестане ў пятніцу быў забіты кіраўнік адміністрацыі Магармкенцкага раёну Азадзі Шыхбабаеў. Паводле Міністэрства ўнутраных справаў Дагестану, невядомыя абстралялі аўтамабіль кіраўніка адміністрацыі ў цэнтры сяла. Ад ранаў ён сканаў на месцы. Нападнікі ўцяклі.

Мінулы кіраўнік адміністрацыі гэтага раёну Абрэк Гаджыеў быў забіты ў Махачкале ў лістападзе летась. Злачынства дагэтуль не раскрытае.
XS
SM
MD
LG