Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ратыфікацыя Мытнага Саюзу не папоўніць бюджэт Беларусі


Пасьля прадстаўленьня першых трох з васьмі законаў намесьнік міністра фінансаў Беларусі Іван Шунько выйшаў да прэсы. Журналісты задалі яму пытаньне: ці пасьпее Беларусь і да 1 ліпеня ўвайсьці ў Мытны саюз? І ці хоча яна гэтага?


Спадар Шунько даў зразумець, што гэтае пытаньне – стратэгічна важнае. Ён сказаў: "Вы зьвярнуліся не па адрасе. Гэта пытаньне не ў маёй кампэтэнцыі, я адказваю толькі за фінансы".

На пытаньне журналістаў, ці папоўніцца бюджэт краіны пасьля ратыфікацыі пагадненьня па скасаваньні падаткаў, намесьнік міністра фінансаў адказаў: "Не, дадатку ў скарбонку не будзе. Але мы нічога не згубім, хаця маглі б несьці страты".
XS
SM
MD
LG