Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пратакол аб падатках


Палата прадстаўнікоў ратыфікавала "Пратакол унясеньня зьмяненьняў у дамову аб прынцыпах зьбіраньня ўскосных падаткаў пры экспарце-імпарце тавараў, выкананьні работ, аказаньні паслугаў пры Мытным саюзе".


Гэта першы з васьмі пратаколаў і дамоваў, якія зьбіраецца ратыфікаваць сёньня Палата прадстаўнікоў ў межах Мытнага саюза. Такім чынам выразна бачна, што Беларусь не спыняе надзей знаходзіцца ў мытным саюзе.

Як патлумачыў намесьнік міністра фінансаў Беларусі Іван Шунько па першай ратыфікацыі, гэта дае Беларусі дзьве асноўныя выгоды. Па-першае, тавары, на якія меліся раней ільготы па падатку на даданую вартасьць, не будуць цяпер абкладацца гэтым самым падаткам у краінах-экспарцёрах. Па-другое, пытаньне пра тое, хто будзе зьбіраць падаткі – мытнікі альбо падаткавікі – вырашанае на карысьць падаткавікоў, што таксама добра.
XS
SM
MD
LG