Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына забірае з Ізраілю сваіх параненых грамадзянаў


Турэччына сёньня накіравала два самалёты мэдычнай службы ў Ізраіль, каб забраць пяць сваіх грамадзянаў, параненых у часе нападу ізраільскіх вайскоўцаў на флятылію з дапамогай палестынцам ля берагоў паласы Газа.

Учора ў Турэччыне адбыліся пахаваньні 9 загінулых у Ізраілі прапалестынскіх актывістаў. Прэзыдэнт Турэччыны Абдула Гюль заявіў, што адносіны ягонай краіны з Ізраілем "ніколі ня будуць такімі, як былі" пасьля нядаўняга нападу ізраільскіх войскаў на караблі з дапамогай палестынцам.
XS
SM
MD
LG