Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наота Кан – новы прэм'ер Японіі


У Японіі парлямэнт абраў кіраўніком ураду новага лідэра кіроўнай Дэмакратычнай партыі Наота Кана.
У пятніцу ўрад Японіі на чале з прэм'ер-міністрам Юкіа Хатаяма ў поўным складзе пайшоў у адстаўку. Хатаяма ўзяў на сябе адказнасьць за невыкананьне перадвыбарчага абяцаньня дамагчыся закрыцьця вайсковай базы ЗША на высьпе Акінава.

Раней сёньня Наота Кан быў абраны лідэрам кіроўнай партыі.
XS
SM
MD
LG