Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайвань заклікае Пэкін узгадаць пра Цяньаньмэнь



Кіраўнік адміністрацыі Тайваню Ма Інцьзю заклікаў улады Кітаю ўзгадаць пра 21-ю гадавіну падзеяў на пэкінскай плошчы Цяньаньмэнь і спыніць ціск на дысыдэнтаў. Ма Інцьзю ў пісьмовым звароце выказаў надзею, што Кітай зробіць урокі з падзеяў 4 чэрвеня, аблегчыць боль тых людзей, якія згубілі блізкіх на плошчы Цяньаньмэнь.

У ноч з 3 на 4 чэрвеня 1989 году падразьдзяленьні кітайскага войска занялі плошчу ў цэнтры Пэкіну і задушылі выступ моладзі, якая патрабавала дэмакратычных рэформаў. Улады заяўляюць, што ніхто не загінуў, але грамадзяне цьвердзяць пра гібель як найменей 203 чалавек.
XS
SM
MD
LG