Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія візы падаражэлі


Улады ЗША ад сёньня павялічваюць кошт не эміграцыйныя візы. Яна будзе каштаваць ня менш за 140 даляраў. Дзярждэпартамэнт адзначае, што 140 даляраў будуць каштаваць толькі тыя візы, якія не заснаваныя на хадайніцтве амэрыканскіх арганізацый, то бок, турыстычныя, дзелавыя і студэнцкія. Тыя візы, якія заснаваныя на хадайніцтва амэрыканскіх структураў, будуць каштаваць 150 даляраў. Для жаніха або нявесты, ці для мужа або жонкі амэрыканскіх грамадзянаў віза будзе каштаваць 350 даляраў.

Цалкам кошты можна паглядзець ТУТ.
XS
SM
MD
LG