Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іслам паважаюць, а з тэрарыстамі будуць змагацца


Эўрапейскі Зьвяз ды ЗША ў сумеснай дэклярацыі запэўнілі, што правы чалавека і павага да ісламу і рэлігійных адрозьненьняў будуць граць жыцьцёва важную ролю ў іх спробах барацьбы з тэрарызмам.

Сумесная дэклярацыя была падпісана ў Люксэмбургу на сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў унутраных спраў краін Эўразьвязу напярэдадні саміту Эўразьвяз-Пакістан, які адкрываецца сёньня ў сталіцы Бэльгіі Брусэлі.

Адміністрацыя Барака Абамы ды Эўразьвяз таксама паабяцалі ўзмацніць супрацоўніцтва ў сфэры дыпляматыі, заканадаўства ды іншых галінах, каб перашкаджаць плянам тэрарыстаў.

Міністар унутраных спраў Гішпаніі Альфрэда Пэрэс Рубалькада заявіў на сустрэчы, што важна, каб мусульманскія краіны ведалі пра тое, што Эўразьвяз і ЗША паважаюць іх каштоўнасьці, а тэрарыстам было вядома, што ім будуць супрацьстаяць.
XS
SM
MD
LG