Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахвяры пажару ў Банглядэш


Больш за 100 чалавек загінулі пры моцным пажары ў сталіцы Банглядэш Дацы, блізу 150 – атрымалі цяжкія апёкі.

Як паведамляе Агенцтва Франс-прэс са спасылкай на мясцовыя ўлады, ёсьць засьцярогі, што колькасьць ахвяраў можа ўзрасьці.

Вядуцца пошукава-выратавальныя работы.

Пажар, які доўжыўся 3 гадзіны, узьнік учора ўвечары ў выніку выбуху трансфарматарнай падстанцыі. У шчыльнанаселеным раёне старога гораду загарэліся жылыя дамы, крамы і фабрыка плястмасавых вырабаў.
XS
SM
MD
LG