Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абураны марудлівасьцю нафтавікоў


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выказаў моцнае абурэньне з прычыны марудлівасьці канцэрну British Petroleum ў справе ліквідацыі ўцечкі нафты ў Мэксыканскай затоцы.

У інтэрвію тэлеканалу Сі-Эн-Эн Абама заявіў, што проста разьюшаны падобнай сытуацыяй.

Гэта былі самыя рэзкія публічныя выказваньні прэзыдэнта з часу аварыі на сьвідравіннай плятформе British Petroleum 20 красавіка.

Раней учора канцэрн паведаміў, што з дапамогай падводных робатаў атрымалася абрэзаць край трубы, які замінаў устаноўцы заглушкі на аварыйнай сьвідравіне на дне затокі. Гэта дапаможа зьменшыць уцечку нафты, якая не спыняецца ужо паўтара месяца.

Гіганцкая нафтавая пляма дасягнула ўзьбярэжжа штатаў Луізіяна, Алабама і Місысыпі.

Гэта – самая буйная экалягічная катастрофа за ўсю гісторыю ЗША.
XS
SM
MD
LG