Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель намінавала прэзыдэнцкага кандыдата


Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель намінавала на пасаду прэзыдэнта краіны прэм'ер міністра Ніжняй Саксоніі Хрысьціяна Вульфа.

Прэзыдэнт будзе абраны на спэцыяльным паседжаньні Бундэстагу 30 чэрвеня. Сваіх кандыдатаў вылучылі таксама сацыял-дэмакраты і партыя зялёных.

Папярэдні прэзыдэнт краіны Хорст Кёлер нечакана падаў у адстаўку, з-за рэзкай крытыкі, якую выклікалі яго выказваньні адносна нямецкай ваеннай місіі ў Аўганістане. Кёлер сказаў, што вайскоўцы абараняюць там, апрача іншага, і эканамічныя інтарэсы.
XS
SM
MD
LG