Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночны погляд на Беларусь Андрэя Катлярчука


Андрэй Катлярчук

Андрэй Катлярчук

3 чэрвеня ў Гомелі з ініцыятывы моладзевай культурніцкай суполкі “Талака” адбылася прэзэнтацыя кнігі гісторыка Андрэя Катлярчука “Ў ценю Польшчы і Расеі”.


Зрабіў прэзыэнтацыю сам аўтар, які нарадзіўся на Тураўшчыне, а цяпер зьяўляецца прафэсарам Швэдзкага інстытуту ў Стакгольме.

Кніга Катлярчука – гэта беларускае выданьне ягонай доктарскай дысэртацыі. Асобным выданьнем на беларускай мове яна выйшла ўпершыню, хоць раней друкавалася на старонках "ARCHE" (№ 7-8 за 2008 г.).

У манаграфіі знайшлі адлюстраваньне спробы ВКЛ заключыць дзяржаўную ўнію са Швэцыяй. Асобныя часткі яе прысьвечаныя ўкраінска-швэдзкім і ўкраінска-расейскім дачыненьням

Гісторык Катлярчук апавёў і пра сваю папярэднюю кнігу “Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў”, якая была выдадзена ў 2007 годзе.

Да прэзэнтацыі далучыўся й галоўны рэдактар часопісу "Arche" Валер Булгакаў.

XS
SM
MD
LG