Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Годнасьць, сьціпласьць, зазнайства


Вячаслаў Ракіцкі і Вячаслаў Раковіч

Вячаслаў Ракіцкі і Вячаслаў Раковіч

Удзельнічае эколяг Вячаслаў Раковіч Эфір 3 чэрвеня 2010 году.


Вячаслаў Ракіцкі: Шмат гадоў вы ўжо жывяце ў Менску. Паводле вашых назіраньняў, ці ёсьць розьніца ў стаўленьні да людзей сьціплых, выхвалякаў, нахабнікаў у горадзе і на вёсцы? Як гэта выяўляецца ў прыказках і прымаўках?

Вячаслаў Раковіч: У горадзе часьцей кажуць: «Сам сябе не пахваліш — ніхто цябе не пахваліць»,а ў вёсцы, я памятаю, казалі наадварот: «Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць» ці «Хто сам сябе хваліць, таго пярун спаліць».



Годнасьць, сьціпласьць, зазнайства
«Кожны чалавек сам сабе варты»

«На ім не пад’едзеш: дзе сядзеш, там i зьлезеш»

«Сам сябе ня ўхваліш, як людзі не пахваляць»

«Ня лезь, жаба, туды, дзе коней куюць»

«Хоць зьвяглівы, ды не кусьлівы»

«Калі просяць за стол, то ня лезь на стол»

«Хто сябе хваліць, няхай таго агонь спаліць»

«Ня можаш укусіць, дык і зубоў не паказвай»

«Парожняя бочка моцна грыміць»

«Мы ім пакажам, колькі мы важым»

«Хто горбам, а хто горлам»

«Упрасіліся злыдні на тры дні, а за тры гады ня выжывеш»

«Выпхнуць яго дзьвярыма, то ён акном улезе»

«Як хочаш мяне лай, адно цераз плот не перакідай»

«Вачам сорам, а душа рада»

«Сораму ў кішэню не схаваеш»

«Стыдзіся бога i людзей»

«Хвасьлівага ад багатага не распазнаеш»

«Бязь фігі ні да носа»

«Усякі пастух сваёй пугай хваліцца»

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG