Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч абяцае распрадаць рэшту дзяржмаёмасьці


На працягу пяці год ва Ўкраіне будзе завершана прыватызацыя дзяржаўнай уласнасьці, заявіў украінскі лідэр Віктар Януковіч у прамове прымеркаванай да ста дзён свайго прэзыдэнцтва.

Па словах прэзыдэнта дзяржава пакіне за сабой адно тыя аб'екты, што забясьпечваюць выкананьне асноўных урадавых функцыяў і падтрыманьне нацыянальнай бясьпекі.

Дзеля выкананьня "шырокамаштабнага праекту трансфармацыі дзяржаўнай уласнасьці" Януковіч загадаў ураду падрыхтаваць новую праграму прыватызацыі, а таксама правесьці яшчэ сёлета рэформу падатковага ды прыватызацыйнага заканадаўства.
XS
SM
MD
LG