Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У азэрбайджанска-беларускай Дэклярацыі нічога няма пра нафту


ільхам Аліеў і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота.

ільхам Аліеў і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота.

3 чэрвеня кіраўнікі Азэрбайджану і Беларусі Ільхам Аліеў і Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы ў Баку падпісалі сумесную Дэклярацыю. Яна ахоплівае велізарны шэраг пытаньняў — ад транспарту да турызму. Але аглядальнікі зьвяртаюць увагу — у галоўным дакумэнце нічога не сказана пра пастаўкі мясцовай нафты ў Беларусь.

Таксама зьвяртаецца ўвага на тое, што Азэрбайджан і Беларусь не дасягнулі высокага роўню ва ўзаемным гандлі. Так, летась ён склаў усяго 125 мільёнаў даляраў. А Аляксандар Лукашэнка і ў Менску, і сёньня ў Баку казаў, што трэба выходзіць на рубеж у адзін мільярд даляраў.

Бакі хочуць зрабіць гэта праз інвэстыцыйныя праекты. Сёньня ў сумеснай дэклярацыі яны адзначылі, што менавіта інвэстыцыі зьяўляюцца адным з важных фактараў эканамічнага супрацоўніцтва.

Што тычыцца палітыкі, то тут бакі дамовіліся каардынаваць свае дзеяньні ў рамках праграмы «Ўсходняе партнэрства».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG