Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне малыя гарады “загрузьлі” на старце


Гомельская вобласьць займае сёлета апошняе месца ў краіне ў справе разьвіцьця малых і сярэдніх паселішчаў. Адстае яна ад іншых рэгіёнаў у падвышэньні колькасьці занятага ў эканоміцы насельніцтва і наваствораных рабочых месцаў, у тэмпах вытворчасьці прамысловых вырабаў, памерах налічаных заробкаў.


Пра гэта апавядалася сёньня ў Рагачове на сэмінары-нарадзе, дзе аналізавалі выкананьне прагнозных паказчыкаў разьвіцьця малых і сярэдніх паселішчаў.

Паводле БелТА, старшыня Гомельскага аблвыканкаму прыгразіў «вэртыкальным» кіраўнікам: «Калі ў бліжэйшы час ня будзе зрухаў у гэтым пытаньні, трэба будзе прымаць арганізацыйныя рашэньні. Няма ніякіх аб’ектыўных прычынаў, каб мы целяпаліся ў канцы сярод абласьцей рэспублікі».

Абласны начальнік лічыць, што адставаньне ў справе разьвіцьця малых гарадоў наўпрост зьвязанае зь «няўважлівасьцю да гэтай тэматыкі з боку першых асобаў раёнаў і гарадоў».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG