Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі дэпутат пацьвердзіў прэтэнзіі Беларусі


А здавалася, што летась Аляксандар Лукашэнка і Віктар Юшчанка дамовіліся пра вырашэньне праблемы.

А здавалася, што летась Аляксандар Лукашэнка і Віктар Юшчанка дамовіліся пра вырашэньне праблемы.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад Партыі рэгіёнаў Леанід Кажара пацьвердзіў інфармацыю некаторых мэдыяў пра тое, што Беларусь зноў вылучыла грашовыя патрабаваньні да Ўкраіны. Менск па-ранейшаму патрабуе вяртаньня савецкіх даўгоў у абмен на ўручэньне грамат пра ратыфікацыю Дамовы пра дзяржаўную мяжу.


Сябра камітэту Вярхоўнай Рады па міжнародных справах Леанід Кажара назваў гэта патрабаваньнем, якое «выходзіць за межы дамоўленасьцяў». Ён таксама дадаў: «Украіна ня будзе даваць датацыі беларускай эканоміцы, калі тая мае нейкія праблемы».

Дамова аб дзяржаўнай мяжы была падпісана ў 1997 годзе і ў той жа год ратыфікавана Ўкраінай. Беларусь цягам 13 гадоў блякавала яе ратыфікацыю і патрабавала, каб Кіеў спачатку пагасіў доўг украінскіх гаспадарчых суб’ектаў, які назапасіўся да 1992 году. Кіеў адмаўляўся прызнаваць гэты доўг.

Напрыканцы 2009 году Аляксандар Лукашэнка і Віктар Юшчанка дамовіліся пра вырашэньне праблемы. У абмен на сьпісаньне доўгу Ўкраіна паабяцала прадаваць Беларусі электраэнэргію са зьніжкай для рээкспарту ў Літву. Нацыянальны сход Беларусі ратыфікаваў дакумэнт, і 21 траўня яго падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG