Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генпракуратура адказала актывісту Маладога фронту


Міхась Ільін

Міхась Ільін

Актывіст берасьцейскага Маладога фронту Міхась Ільін атрымаў адказ з Генэральнай пракуратуры на свой зварот аб нязгодзе з папярэджаньнем паводле артыкула 193-1 "за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".

У адказе за подпісам намесьніка Генэральнага пракурора Беларусі Мышкаўца паведамляецца, што ў пракуратуры няма падставаў для адмены афіцыйнага папярэджаньня, вынесенага Міхасю за "дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі".

Паводле дакумэнта, Міхась Ільін зьяўляецца прадстаўніком незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі "Малады Фронт" і актыўна ўдзельнічае ў ёй, чым парушае заканадаўства аб грамадзкіх аб'яднаньнях. "У Вашых паводзінах ёсьць асобныя прыкметы дзеяньняў, забароненых пад пагрозаю прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці", — гаворыцца ў лісьце.

Нагадаем, 1 красавіка "Маладому Фронту" чарговым разам было адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасьці грамадзкага аб'яднаньня ў Беларусі. 8 траўня Вярхоўны суд не задаволіў скаргу "Маладога Фронту" на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадзкага аб'яднаньня ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG