Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абдула Гюль: стасункі з Ізраілем "ніколі ня будуць такімі, як былі"


Прэзыдэнт Турэччыны заявіў, што адносіны ягонай краіны з Ізраілем "ніколі ня будуць такімі, як былі" пасьля нядаўняга нападу ізраільскіх войскаў на караблі з дапамогай палестынцам ля берагоў паласы Газы. Абдула Гюль выступаў па тэлевізіі ў той час, калі хавалі прапалестынскіх актывістаў, загінулых у панядзелак у сутычцы з ізраільскімі вайскоўцамі. Восем загінулых – грамадзяне Турэччыны, дзевяты – амэрыканец турэцкага паходжаньня.

Ізраільскі міністар замежных справаў Авігдор Ліберман адрынуў заклікі правесьці міжнароднае расьсьледаваньне інцыдэнту.
XS
SM
MD
LG