Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Візыт міністра абароны ЗША ў Пэкін адменены


Улады Кітаю ніяк не патлумачылі прычыны, паводле якіх адкладзены візыт у Пэкін міністра абароны ЗША Робэрта Гейтса. У сераду Гейтс выправіўся ў турнэ па краінах Азіі і Эўропы. Але Кітай назваў час візыту "неадпаведным".

Прадстаўнік кітайскага МЗС паведаміў сёньня, што Пэкін лічыць важнымі кантакты з Вашынгтонам у ваеннай галіне, але ў дадзены момант ніякай адмысловай падрыхтоўкі не было. Адначасна кітайскае міністэрства абароны ўстрымалася ад камэнтароў у зьвязку з адменай візыту Гейтса ў Пэкін.
XS
SM
MD
LG