Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуды хабарнікам сталі абвяшчаць у прысутнасьці былых калег


З ініцыятывы пракуратуры Гарадзенскай вобласьці ў прысутнасьці былых калег быў абвешчаны прысуд аднаму з экс-кіраўнікоў прадпрыемства "Гроднажылбуд", якога асудзілі на 9 гадоў пазбаўленьня волі.


Выязное пасяджэньне суду праходзіла ў актавай залі прадпрыемства. На ім прысутнічалі кіраўнікі і спэцыялісты "Гроднажылбуду". Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Генэральную пракуратуру Беларусі.

Выносіць прысуды ў прысутнасьці калег — не адзіная ініцыятыва органаў пракуратуры Беларусі, накіраваная на прафіляктыку карупцыйных злачынстваў сярод чыноўнікаў.

Раней з ініцыятывы Генпракуратуры беларускіх чыноўнікаў, у мэтах прафіляктыкі, сталі вадзіць на экскурсіі ў папраўчыя ўстановы. Такія прафіляктычныя экскурсіі праводзяцца ў Менску і ў рэгіёнах.
XS
SM
MD
LG