Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве пачалося мадэляваньне палёту на Марс


Шэсьць дабраахвотнікаў з розных краінаў сьвету бяруць удзел у экспэрымэнце па наземным мадэляваньні палёту на Марс, старт якому быў дадзены сёньня ў Маскве.520 сутак правядуць у імітатары касьмічнага карабля француз Рамэн Шарле, італьянец Дыега Урбіне, кітаец Ванг Юэ і два расейцы Аляксандар Смаліеўскі і Сухроб Камолаў.

Касьмічны карабель зроблены ў Маскве ў Інстытуце мэдыка-біялягічных праблемаў. Асобна пабудаваны модуль, які імітуе паверхню Марса. Туды будуць "высаджвацца" трое ўдзельнікаў экспэрымэнту "Марс 500". Сувязь са зьнешнім сьветам будзе ажыцьцяўляцца праз электронную пошту.

XS
SM
MD
LG