Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На латыскай тэлевізіі будзе болей дзяржаўнай мовы


Камісія ў правах чалавека сейму Латвіі ўхваліла папраўкі да закону аб электронных СМІ. Папраўкі прадугледжваюць увядзеньне моўных квотаў на каналах нацыянальнай тэлевізіі.

Паводле інфармацыі расейскай службы Радыё Свабода, тэлеканалы, якія маюць статус нацыянальных, гэта значыць, тыя, якія ўваходзяць у бясплатны пакет тэлевізіі, 65 працэнтаў эфірнага часу павінны перадаваць на дзяржаўнай мове.

Дэпутаты таксама, узяўшы за аснову дырэктыву Эўразьвязу, паводле якой ня меней за 51 працэнт тэлеэфіру павінна запаўняцца эўрапейскай прадукцыяй, вырашылі, што 40 працэнтаў часу ад агульнаэўрапейскай долі павінны займаць праграмы і фільмы, створаныя на латыскай мове. Пры гэтым гэтыя 40 працэнтаў павінны абавязкова перадавацца ў прайм-тайм – ад 19 да 23 гадзіны.

Аўтар паправак – прэзыдэнцкая камісія па канстытуцыйным праве.

XS
SM
MD
LG