Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь шукае нафту ў Лацінскай Амэрыцы


Вялікая афіцыйная дэлегацыя Беларусі на чале з памочнікам прэзыдэнта краіны Віктарам Шэйманам сёньня накіравалася з Кубы ў Балівію. Дэлегацыя наведае чатыры краіны: акрамя дзьвюх згаданых, яшчэ Эквадор і Вэнэсуэлу.

Пра гэта сёньня паведаміў на брыфінгу ў МЗС прэсавы сакратар міністэрства Андрэй Савіных. Ён сказаў, што на Кубе абмяркоўваліся пытаньні дапамогі Беларусі ў мадэрнізацыі энэргетычнага і нафтавага комплексу гэтай краіны, а таксама магчымасьць адкрыцьця зборачнай вытворчасьці тэхнікі Менскага трактарнага заводу.

У Балівіі, Эквадоры і Вэнэсуэле беларуская дэлегацыя разгледзіць аналягічнае пытаньне. У прыватнасьці, у Вэнэсуэле будзе абмяркоўвацца ўдзел Беларусі ў газыфікацыі гарадоў і населеных пунктаў гэтай краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG