Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мясцовых выбарах у Грузіі перамагла кіроўная партыя


Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі падвяла канчатковыя вынікі муніцыпальных выбараў. Яны засьведчылі перамогу кіроўнай партыі прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі "Адзіны нацыянальны рух". Кіроўная партыя набрала болей як 65 працэнтаў галасоў. Яе ж прадстаўнік Гігі Ўгулава абраны мэрам Тбілісі.

Тры блёкі і 14 палітычных партыяў змагаліся за 64 месцы ў муніцыпальных саветах.
XS
SM
MD
LG