Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавая пляма набліжаецца да Флярыды


Нафтавая пляма ў Мэксыканскай затоцы набліжаецца да амэрыканскага штату Флярыда. Экспэрты лічаць, што яна дасягне Флярыды ў пятніцу. Гэта будзе ўжо чацьвёрты штат, над экалёгіяй якога навісьне пагроза.

Раней генэральны пракурор ЗША Эрык Голдэр паведаміў, што распачатая крымінальная справа ў зьвязку з выліваньнем нафты пасьля аварыі на буравой сьвідравіне кампаніі British Petroleum 20 красавіка.

Выліваньне нафты працягваецца. Гэта – найбуйнейшая экалягічная катастрофа ў гісторыі ЗША.
XS
SM
MD
LG