Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН абмяркуе санкцыі супраць Ірану


Рада Бясьпекі ААН у бліжэйшыя дні разгледзіць пытаньне аб новых санкцыях супраць Ірану.

Як заявіў прадстаўнік Мэксыкі пры ААН Клод Хэлер, што старшынюе зараз у Радзе, ужо дасягнуты вялікі прагрэс у справе падрыхтоўкі тэксту рэзалюцыі, уключаючы сьпіс іранскіх грамадзянаў і кампаній, якія могуць падпасьці пад санкцыі.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, што Вашынгтон спадзяецца, што галасаваньне па рэзалюцыі адбудзецца 20-21 чэрвеня.

Супраць Ірану ўжо тройчы ўводзіліся міжнародныя санкцыі, але ён па-ранейшаму адмаўляецца спыніць працы па ўзбагачэньні ўрану.
XS
SM
MD
LG