Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афганская джырга працягне працу


У Кабуле сёньня працягнецца трохдзённы савет старэйшын – так званая «джырга міру».

У форуме, прысьвечаным пошукам шляхоў ўрэгуляваньня ўнутранага канфлікту ў Афганістане, удзельнічаюць каля 1600 дэлегатаў. Выступаючы ў першы дзень пасяджэньня, прэзыдэнт краіны Хамід Карзай зноў заклікаў рух "Талібан" да прымірэньня.
Аднак талібы адмовіліся ўдзельнічаць у форуме і выступілі з пагрозамі на адрас ягоных дэлегатаў.

А ў дзень адкрыцьця джыргі быў зьдзейсьнены напад на месца правядзеньня форуму.
XS
SM
MD
LG