Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН крытыкуе ЗША за пазасудовыя забойствы


Выкарыстаньне кропкавых удараў для зьнішчэньня апанэнтаў становіцца сур'ёзным выклікам для міжнароднага правасудзьдзя, заявіў спэцыяльны дакладчык ААН у пытаньні пазасудовых сьмяротных пакараньняў Філіп Элстан.

Ён, у прыватнасьці скрытыкаваў Вашынгтон, за яго практыку кропкавага зьнішчэньня пры дапамозе бомбавых удараў самалётаў беспілётнікаў.

Элстан назваў гэта "сумнеўна абгрунтаванай ліцэнзіяй на забойства" і дадаў, што калі б іншыя дзяржавы дзейнічалі па прыкладзе ЗША, то ў сьвеце настаў бы хаас.
XS
SM
MD
LG