Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі прэм'ер абараняе свой спэцназ


Прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу выступіў сёньня ў абарону сваіх спэцназаўцаў, якія забілі дзевяцёх чалавек пад час захопу турэцкага карабля Маві Мармара. Судна ішло ў складзе гуманітарнай флятыліі, якая спрабавала прарваць шматгадовую ізраільскую блякаду Паласы Газы.

"Ізраіль апынуўся пад атакай міжнароднай двухаблічнасьці," - заявіў Нэтаньягу, дадаўшы, што захоплены ізраільскімі вайскоўцамі карабель "ня быў яхтай для рамантычных прагулак."

Ізраільскі прэм'ер падкрэсьліў, што блякада Паласы Газы накіраванае на тое, каб не дапусьціць пастаўкі зброі тамтэйшым "тэрарыстам." Ён нагадаў, што і Ізраіль, і Эгіпет, які да апошняга часу ўдзельнічаў у блякадзе, загадзя прапаноўвалі свае паслугі ў дастаўцы гуманітарнай дапамогі ў Газу.

Нэтаньягу таксама папярэдзіў, што блякада застаецца дзейнай, і ўсе астатнія караблі, што паспрабуюць парушыць эмбарга будуць таксама перахопленыя.
XS
SM
MD
LG