Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсоўцы ўсё вераць у лібэралізацыю


2 ліпеня ў Менску прайшоў круглы стол у праблемах бізнэсу і права, арганізаваны Асацыяцыяй малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Беларускі бізнэс працягвае спадзявацца, што лібэралізацыя акажацца рэальнай, а не віртуальнай.

Паводле кіраўніка Асацыяцыі Сяргея Балыкіна, дзеяньні ўладаў, хутчэй, уяўляе сабой імітацыю лібэралізацыі, яны носяць палавінчаты, а не сыстэмны характар. “Але гэта горш, чым калі б нічога ўвогуле не рабілася”, – упэўнены ён.

Ад уладаў бізнэс чакае атрыманьня права абараняць сваю ўласнасьць, адстойваць свае інтарэсы перад кантралюючымі органамі, адыходу ад рэгуляваньня цэнаўтварэньня, скарачэньня пераліку відаў дзейнасьці, якія ліцэнзуюцца, выключэньня з Грамадзянскага кодэксу прыярытэту грамадзкіх інтарэсаў і прынцыпу сацыяльнай накіраванасьці рэгуляваньня грамадзкіх адносін. Гэта, як адзначалі ўдзельнікі круглага стала, дае падставу для ўмяшаньня дзяржавы ў эканамічныя адносіны прыватных прадпрыемстваў і апраўдвае адміністрацыйнае рэгуляваньне эканамічных адносін, -- паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG