Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курдзкі лідэр сустрэнецца з прэм'ерам Турэччыны


Прэзыдэнт Курдыстану - аўтаномнай вобласьці Іраку - накіроўваецца з афіцыйным візытам у Турэччыну.

За некалькі дзён да гэтага ваяўнікі Рабочай партыі Курдыстану (РПК) напалі на турэцкую марскую базу і забілі шасьцёх вайскоўцаў. РПК змагаецца за аўтаномію паўднёвай часткі Турэччыны, дзе пераважае этнічна курдзкае насельніцтва.

І Анкара, і Багдад абвясьцілі гэтую групоўку паза законам, але яе ваяўнікі працягваюць выкарыстоўваць паўночны Ірак у якасьці базы для нападаў на турэцкія аб'екты.

Лідэр ірацкага курдыстану Масуд Барзані мае абмеркаваць гандлёвыя дачыненьні і меры памежнай бясьпекі з прэм'ер міністрам Турэччыны Рэджэпам Тайіпам Эрдаганам.
XS
SM
MD
LG