Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славутыя музыкі ды ідэйныя антыподы гэтым разам прапануюць свае кандыдатуры на прэзыдэнцкія выбары.



Спампаваць


Грышка:


Паслухайце, шаноўнае спадарства!
Нам трэба з прэзыдэнцтвам разабрацца!
Ў адказ на дыктатуру, што пануе
Сваю кандыдатуру прапаную.

Саўка:

Тагда і я пайду у прэзідзенты!
Сьціпеньдзію дам каждаму студзенту.
Пеньсіянерам – іх у нас мільёны –
Раздам я па кефіру і батону.

Грышка:

А я – бязмытны ўвоз для іншамарак!

Саўка:

А я пастрою новы заапарк!

Грышка:

А я дам прадпрымальнікам свабоду!

Саўка:

А я цібе шчас, Грышка, дам у морду!

Грышка:

А я табе з нагі заеду ў плечы!

Саўка:

А ты січас тычка палучыш в печань!

Грышка:

Ой, нешта ўсё занадта некультурна…
Давай здымаць свае кандыдатуры!

Саўка:

Чуць-чуць друг друга не пазабівалі.
Здымаемся з прэдвыбарных баталій.

Грышка:

Я прапаную ўзяць па сто ці дзьвесьці
І зноўку перадачу нашу весьці…

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG