Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наш дом” прапануе папраўкі да жыльлёвага кодэксу


Гомельскія актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» падрыхтавалі шэраг паправак да праекту новага Жыльлёвага кодэксу. Гэтыя папраўкі яны перадалі гомельскаму дэпутату Аляксандару Шаўко, а таксама накіравалі ў сталую камісію Палаты прадстаўнікоў па жыльлёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі й прыватызацыі.


Актывіст кампаніі Андрэй Аксёнаў: «Мы катэгарычна супраць зьмяншэньня напалову, з 6 да 3 месяцаў, тэрміну вымушанай няплаты грамадзянамі грошай за паслугі ЖКГ. Тры месяцы „адтэрміноўкі“ ўратуюць многія маладыя сем’і, адзінокіх пэнсіянэраў, вэтэранаў працы, людзей з абмежаванымі магчымасьцямі ад працэдуры прымусовага высяленьня са сваіх кватэраў».

Яшчэ ў мінулым годзе «нашадомаўцы» прапаноўвалі парлямэнтарам ад Гомелю правесьці «круглы стол» па пытаньнях новай рэдакцыі Жыльлёвага кодэксу. На прапанову станоўча адгукнуўся Аляксандар Бяляеў. Аднак далей за «ўхваленьне» справа не пайшла.

Праект, наколькі вядома, даслалі кіраўнікам гарадзкіх і раённых прадпрыемстваў «на разгляд», адпусьціўшы на гэта два тыдні.

Як мяркуе Андрэй Аксёнаў, спажыўцы паслуг ЖКГ у абмеркаваньні новага заканадаўчага дакумэнта ўдзелу ня бралі. Гэта й вымусіла актывістаў «Нашага дому» заняцца зборам паправак да праекту новага Жыльлёвага кодэксу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG