Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СОНЦА...


...з-за хмары, магчымыя навальніцы. Тэмпэратура: 17 — 28 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэс-канфэрэнцыя ў амбасадзе Кыргызскай Рэспублікі на тэму падрыхтоўкі рэфэрэндуму 27 ліпеня 2010 аб праекце Канстытуцыі і аб прэзыдэнце на пераходны пэрыяд. Пачатак аб 11.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Баку прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустракаецца з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевам.

У Люксэмбургу сустракаюцца эўрапейскія міністры ўнутраных справаў.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


Янка Купала паставіў апошнюю кропку ў сваёй славутай камэдыі "Паўлінка". Адбылося гэта ў 1912 годзе на хутары Акопы на Лагойшчыне. Першая пастаноўка п’есы прайшла ўжо праз паўгода ў Вільні. З таго часу пачаўся трыюмф "Паўлінкі". Цяпер ёю адкрывае кожны свой сэзон Купалаўскі тэатар у Менску.

У 1924 памёр чэскі нямецкамоўны пісьменьнік Франц Кафка (нар. 1883).

У 1935 нарадзіўся беларускі паэт Васіль Зуёнак.

У 1898 кітайскі ўрад паслаў войска, каб яно разагнала дэманстрацыю на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне. Загінулі сотні дэманстрантаў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці Чарнагорыі. Незалежнасьць аб’явіў 3 чэрвеня 2006 парлямэнт Чарнагорыі, абапіраючыся на вынікі рэфэрэндуму 21 траўня 2006, у якім 55,5 адсоткаў чарнагорцаў выказаліся за выхад з саюзу з Сэрбіяй.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Хведарука пакаралі за "замах" на міністра абароны".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"У змаганьні паміж сабою і сьветам падтрымлівай сьвет." Франц Кафка.
XS
SM
MD
LG