Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль дэпартуе затрыманых


Ізраіль сёньня працягвае дэпартаваць большасьць з каля 700 міжнародных актывістаў, якія былі затрыманыя ў панядзелак падчас рэйду ізраільскіх вайскоўцаў на флятылію, якая імкнулася прарваць ізраільскую блякаду Газы.

Дзевяць актывістаў былі забітыя, і гэта прывяло ізраільска-турэцкія адносіны на самы нізкі ўзровень за апошнія гады. Каля 400 актывістаў, большасьць з іх грамадзяне Турцыі, ужо былі дастаўленыя ў аэрапорт для далейшай дэпартацыі за межы Ізраілю. Затрыманыя грамадзяне 12 ісламскіх дзяржаў, з большасьцю якіх у Ізраіля няма дыпляматычных адносін, сёньня раніцай перасеклі мяжу з Ярданіяй. Некаторыя з іх заявілі, што былі пазбаўленыя прадуктаў харчаваньня, вады, сну і доступу да прыбіральні падчас знаходжаньня за кратамі
XS
SM
MD
LG