Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Палітычныя партыі для таго і ствараюцца, каб весьці працу па прасоўваньні сваіх ідэй і па заваяваньні рэальнай улады. А рэальную ўладу можна заваяваць двума шляхамі: рэвалюцыйным, што ўжо праходзілі ў гісторыі і што нікім не ўхваляецца, і дэмакратычным, шляхам удзелу ў выбарах", - адзначыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Лазавік не лічыць, што палітычныя сілы сьпяшаюцца, заяўляючы пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі сваіх прадстаўнікоў: "Наадварот, гэтую працу трэба было пачынаць яшчэ раней".

"Калі ў партыі ёсьць дастойны кандыдат, лідэр, які гатовы адстойваць інтарэсы не толькі сваёй партыі, але і выбаршчыкаў, - гэта толькі станоўчая характарыстыка партыі. Чым раней партыя пачне сваю перадвыбарчую кампанію, тым больш рэальны яе станоўчы вынік", - падкрэсьліў ён у інтэрвію БелаПАН.

На дадзены момант ужо заявілі пра сваё жаданьне пайсьці на прэзыдэнцкія выбары Яраслаў Раманчук ад АГП, Рыгор Кастусёў ад Партыі БНФ, Юры Глушакоў ад Беларускай партыі "Зялёных".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG