Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны доўг Беларусі вырас да 33,29 трыльёна рублёў


Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 траўня 2010 году склаў 33,29 трыльёна рублёў. За студзень-красавік ён вырас на 9,3%.

Зьнешні дзяржаўны доўг Беларусі на 1 траўня 2010 году мае памер 8431,8 мільёна даляраў ЗША.

У 2009 годзе дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся на 81,6% (у параўнаньні з 2008 г.) і дайшоў да 30,449 трыльёна рублёў. Гэта 22,3% валавога ўнутранага прадукту паводле стану на 1 студзеня 2010 г.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства фінансаў.
XS
SM
MD
LG