Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі грамадзкі актывіст Уладзімер Шыцікаў адчаканіў зь медзі мэдаль да гістарычнай даты — пераможнай бітвы галоўных сілаў Вялікага Княства Літоўскага ды Польскага Каралеўства зь нямецкім Ордэнам пад Дуброўнай (Грунвальдам).

На авэрсе мэдаля — кульмінацыйная сцэна бітвы: ваяр забівае магістра Тэўтонскага ордэна. На тыльным баку — гістарычныя гербы ВКЛ і Польскага Каралеўства.

Уладзімер Шыцікаў
Чаканкай былы інжэнэр-тэхноляг Уладзімер Шыцікаў займаецца даўно. Але напачатку на мэдалях адлюстроўваліся рэдкія віды кактусаў — іх у асабістай калекцыі Шыцікава некалькі сотняў.

Пазьней актывіст, будучы сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, стаў вырабляць значкі з выявамі беларускіх нацыянальных герояў — Кастуся Каліноўскага, Тадэвуша Касьцюшкі, а таксама Фані Каплан, Ігната Грынявіцкага ды іншых вядомых землякоў.

"Грунвальдзкай бітве, у якой большасьць войска Вітаўта складалі беларусы, незаслужана мала надаецца ўвагі. Бітва прадвызначыла лёс многіх эўрапейскіх народаў, таму мне хацелася неяк ушанаваць гэтую слаўную падзею ў гісторыі сярэднявечнай Беларусі", — кажа спадар Шыцікаў.
XS
SM
MD
LG