Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі распрацаваная дзяржаўная праграма па барацьбе з карупцыяй на 2010—2012 гады. Распавесьці пра навацыі, якія ўводзіць гэтая праграма ў параўнаньні зь цяперашняй, намесьнік генэральнага пракурора Віктар Конан адмовіўся. Ён толькі адзначыў, што ёсьць "рэвалюцыйныя ідэі ў сфэры міжнароднай амністыі".

Плянуецца, што новая дзяржпраграма ў бліжэйшы час будзе зацьверджана Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелаПАН.

Тым часам усё болей беларускіх чыноўнікаў жадаюць пабываць на экскурсіях у турмах. На экскурсіі ў менскім сьледчым ізалятары часовага ўтрыманьня № 1 ужо пабывалі прадстаўнікі некалькіх міністэрстваў. Такія наведваньні намесьнік генпракурора назваў "раньняй прафіляктыкай, якая зьяўляецца важнай і ўражлівай".

Падобныя прафіляктычныя экскурсіі праводзяцца ў Менску і ў рэгіёнах з ініцыятывы генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча.
XS
SM
MD
LG