Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі апазыцыянэр, распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда распавёў, што яго вязуць у Чыгуначны РАУС для тлумачэньняў.

Паводле Хамайды, каля 11-й раніцы да яго падышоў лейтэнант міліцыі, які не назваў свайго імя, але загадаў сыходзіць ад так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна, — дзе актывіст ужо каторы год распаўсюджвае недзяржаўныя СМІ.

Барыс Хамайда адмовіўся сыходзіць. Тады міліцыянт заявіў, што ён участковы на гэтым участку і што будзе суправаджаць апазыцыянэра ў пастарунак. Спадар Хамайда мусіць даць тлумачэньні, на якіх умовах ён распаўсюджвае газэты і часопісы — за грошы ці бясплатна.
XS
SM
MD
LG