Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенныя выдаткі растуць


Сусьветны эканамічны крызіс не аказаў сур'ёзнага ўзьдзеяньня на ўзровень ваенных выдаткаў у 2009 годзе.

Па дадзеных Стакгольмскага міжнароднага інстытуту дасьледаваньняў праблемаў сьвету, сусьветныя ваенныя выдаткі склалі ў мінулым годзе паўтара трыльёна даляраў. Гэта на 49 адсоткаў больш, чым у 2000-м годзе.

Па-ранейшаму на першым месцы па ўзроўню ваенных выдаткаў – ЗША, на другім – Кітай, на трэцім – Францыя. У дзясятку – уваходзяць таксама Расея, Вялікабрытанія, Японія, Нямеччына, Індыя, Італія ды Саудаўская Арабія.
XS
SM
MD
LG