Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама за іншыя шляхі дастаўкі дапамогі ў Газу


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў размове з турэцкім прэм'ерам Таіпам Эрдаганам заявіў, што лічыць неабходным пошук больш эфэктыўных шляхоў дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Газу, якія ня йдуць насуперак інтарэсам бясьпекі Ізраілю.

Абама таксама ў чарговы раз заявіў пра неабходнасьць мірнага ўрэгуляваньня на Блізкім Усходзе і аб намеры ЗША працаваць у імя гэтай мэты з Турцыяй, Ізраілем ды іншымі партнэрамі.
XS
SM
MD
LG